У межах тыдня фінансавай пісьменнасці ў Віцебску будучыя бізнес-лэдзі вывучалі сакрэты поспеху.

В рамках недели финансовой грамотности в Витебске будущие бизнес-леди изучали секреты успеха.

У Беларусі прайшоў тыдзень фінансавай пісьменнасці моладзі, прызначэнне якога – расказаць пакаленню next, як зарабляюцца, трацяцца і зберагаюцца грошы, якія існуюць магчымасці атрымання даходу і як разумнае стаўленне да грошай спрыяе забеспячэнню бяспекі і дабрабыту.

У Віцебску да грашовай азбукі прыоб'ядналіся прадстаўніцы прыгожага полу. Каму, як не дзяўчатам, гаспадыням, мамам, быць у курсе такой важнай інфармацыі? Арганізатарамі выступілі БРСМ і Віцебскае абласное ўпраўленне ААТ «АСБ Беларусбанк». На сустрэчу былі запрошаны актыўныя ўдзельніцы жыцця саюза моладзі. Намеснік начальніка аддзела арганізацыі рознічнага бізнесу філіяла 200 Ганна Сенькава паведала «Семь сакрэтаў паспяховай бізнес-лэдзі», расказала пра перавагі СМС- і М-банкінгу пры аплаце за камунальныя і іншыя паслугі, пра карысць адкрыцця рахункаў для дзяцей і наяўнасць пластыкавых картак для маленькіх з штодзённым лімітам.

– Сустрэча была вельмі пазнавальнай. Асновы фінансавай пісьменнасці сапраўды важна ведаць. Сучасныя магчымасці, якія гатовы прапанаваць банкі, значна спрашчаюць жыццё і дапамагаюць уабеспечыць заробленыя грошы, – падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы сакратар пярвічнай арганізацыі ВГТУ Ірына Царыкава.

Вольга МАСЛОЎСКАЯ. “Віцебскі рабочы”