У межах вучэнняў "Захад-2013" у Віцебску разгорнуты цэнтр кіравання бяспекай і абаронай
20-26 верасня 2013 года пад кіраўніцтвам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі – першага намесніка Міністра абароны Расійскай Федэрацыі праводзіцца супольнае стратэгічнае вучэнне узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ”Захад-2013“.
23 верасня пачаўся другі этап вучэння, у рамках якога ажыццяўляецца кіраванне войскамі (сіламі) у ходзе правядзення мерапрыемстваў ваеннага характару па стабілізацыі абстаноўкі ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Асноўная ўвага пры гэтым надаецца ўзаемадзеянню паміж сухапутнымі войскамі, ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны, тэрытарыяльнымі войскамі і сіламі спецыяльных аперацый.
На беларускіх палігонах адпрацоўваюцца пытанні правядзення рэжымных мерапрыемстваў і спецыяльных дзеянняў на памежнай тэрыторыі. Супольнымі дзеяннямі беларускіх і расійскіх ваеннаслужачых ажыццяўляюцца мерапрыемствы нясення службы на блокпастах, вядзення засадных дзеянняў і супольнага патрулявання, ажыццяўлення пошукавых мерапрыемстваў, блакавання і знішчэння выяўленых дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў у раёнах адказнасці.
Падраздзяленнямі тэрытарыяльных войскаў забяспечваецца ахова важных дзяржаўных аб'ектаў.
Уступаюць у актыўную фазу тактычныя вучэнні падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі, асабовы склад якіх здзейсніць марш у новы пазіцыйны раён, дзе правядзе баявыя пускі.
У ходзе вучэнняў на тэрыторыі Віцебскай вобласці адпрацоўваецца новая сістэма кіравання сіламі тэрытарыяльнай абароны, у сувязі з чым разгорнуты цэнтр кіравання бяспекі і абароны, узначалены старшынёй Савета бяспекі і абароны вобласці генерал-маёрам А.М.Касінцам, і раённы штаб тэрытарыяльнай абароны Лепельскага раёна.