У рацэ пад Воршай знайшлі снарад вагой 250 кг
12 чэрвеня каля поўдня аршанскім ратавальнікам ад дзяжурнага Бараньскага аддзялення міліцыі паступіла паведамленне аб выяўленні снарада ВАВ у рацэ Адров каля в. Забалоцце Забалотскага с/с Аршанскага раёна.
Боепрыпас выявіў падчас падводнага плавання мясцовы начальнік выратавальнай станцыі. Снарад ВАВ ФАБ-250 без узрывальніка вагой 250 кг. знаходзіўся ў рацэ Адров на адлегласці 5 м ад берага на глыбіні 1,5 м.
Да жылых дамоў адлегласць 400 м. Эвакуацыя мясцовых жыхароў не праводзілася.
Аршанскім РАУС былі прыняты меры па ахове месца выяўлення, размініраванне праводзіла воінская часць №52287 горада Віцебска. Вадалазамі - сапёрамі снарад выняты з ракі Адров і вывезены для далейшай утылізацыі.