У Рэспубліканскіх спаборніцтвах па каратэ "Кубак Віцебска" прынялі ўдзел больш за 200 чалавек

Рэспубліканскія спаборніцтвы па каратэ "Кубак Віцебска" з удзелам больш як 200 чалавек прайшлі ў цэнтральным спартыўным комплексе горада. На татамі сустрэліся юнакі і дзяўчаты ад 10 да 17 гадоў, падзеленыя на чатыры ўзроставыя катэгорыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі выступалі асобна па праграме ў дысцыплінах ката і кумітэ. Падчас спаборніцтваў вызначыліся пераможцы як у асабістым, так і ў камандным першынстве.