У Расіі затрыманы падлетак з Віцебска, які прадаваў мінакам гарбату пад выглядам наркотыкаў
У Расіі затрыманы 14-гадовы падлетак з Віцебска, які прапаноўваў мінакам на вуліцах гарбату пад выглядам наркотыкаў. Па аналагічнай схеме ён дзейнічаў і ў Мінску, дзе здзейсніў яшчэ і рабаванне, паведамляе ГУУС беларускай сталіцы.
Раней хлопца шукалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска - па падазрэнні ў здзяйсненні рабавання.
У беларускай сталіцы малады чалавек прапанаваў 34-гадоваму гараджаніну купіць курыльную сумесь і прадэманстраваў яе ў запалкавай скрынцы. Калі пакупнік дастаў грошы, падлетак выхапіў з яго рук кашалёк і ўцёк. У ім было каля 1 млн рублёў.
Праваахоўнікі высветлілі, што падазроны - жыхар Віцебска. Ён стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. У сталіцу прыехаў для нелегальнага заробку.
Пасля рабавання падлетак вырашыў схавацца ад мінскай міліцыі і з'ехаў у Расію да бацькі. Там юнака і затрымалі за аналагічнае злачынства.
Заведзена крымінальная справа па арт. 206 КК - "Рабаванне". Падлетку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі ў Беларусь.