У Расонах пасля капітальнага рамонту адкрылі другі корпус раённай паліклінікі

В Россонах после капитального ремонта открыли второй корпус районной поликлиники
Святам для жыхароў Расоншчыны напярэдадні Дня Незалежнасці стала адкрыццё пасля капітальнага рамонту другога корпуса раённай паліклінікі, які стане домам доктара Айбаліта для маленькіх пацыентаў.

Як патлумачыла выконваючая абавязкі галоўнага ўрача Расонскай ЦРБ Вольга Лацузбая, раней хворых і здаровых дзетак прымалі ў адным корпусе. Цяпер жа патокі падзялілі. Кабінет здаровага дзіцяці застанецца на ранейшым месцы, а з тэмпературай і іншымі недамаганнімі будуць аказваць дапамогу ў асобным будынку.

Ён цалкам мадэрнізаваны, ад старога засталіся толькі сцены. Заменены дах, падлогі, падведзены новыя камунікацыі. Сюды ж пераедзе адміністрацыя, якая зойме частку будынка з асобным уваходам.

– Для нас гэта важная падзея, бо яна звязана з паляпшэннем абслугоўвання маленькіх пацыентаў. Дзеці – наша будучыня, і яна павінна быць здаровай. Я, як акушэр-гінеколаг, заўсёды радуюся з'яўленню новага жыцця. Бачачы клопат дзяржавы, мясцовых улад пра дзяцей, сем'і, асабліва маладыя, больш думаюць пра папаўненне ў сваёй ячэйцы грамадства, – адзначыла Вольга Міхайлаўна.

Раённая паліклініка абслугоўвае больш за 1,5 тыс. дзяцей. Акрамя Расонаў два педыятры працуюць у Клясціцкай і Краснапольскай амбулаторыях агульнай практыкі.

Рэканструкцыя зроблена за кошт раённага бюджэту, а таксама сродкаў, заробленых на суботніках.

– Напярэдадні дзяржаўных святаў прынята адкрываць значныя аб'екты. Важна, што гэта адбываецца не толькі ў буйных гарадах, але і невялікіх райцэнтрах. Тут ёсць моладзь, дзеля якой варта гэта рабіць. Сёння клопату пра падрастаючае пакаленне надаецца асаблівая ўвага, як, зрэшты, і пра пажылых людзей, працаздольнае насельніцтва. Дзяржава ў нас сацыяльна арыентаваная, і праца ў гэтым плане будзе весціся сістэмна і пастаянна, – падкрэсліў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, які прыехаў у Расоны падзяліць свята з мясцовымі жыхарамі.

Старшыня дэпутацкага корпуса нагадаў, што не раз наведваў россонскую бальніцу з такіх добрых нагодаў. За апошнія гады ў ЦРБ адбылася глабальная мадэрнізацыя. Заменена дахаванне галоўнага корпуса і дзіцячае аддзяленне, адрамантаваны хірургічнае і інфекцыйнае аддзяленні, завершана рэканструкцыя флюараграфічнага кабінета пад устаноўку рэнтгенапарата «Пульмаскан 760». На чарзе рамонт цэнтральнага корпуса, дзе ў некаторых месцах прасеў фундамент.

– Ужо заказана праектна-каштарысная дакументацыя па ўмацаванні фундамента. Як толькі яна будзе гатова, прыступім да работ. Наша бальніца стаіць на варце здароўя людзей, таму будзем ствараць камфортныя ўмовы і для медыкаў, і для пацыентаў, – сказаў старшыня Расонскага райвыканкама Уладзімір Быкаў.

Лечаць не толькі доктары, але і сцены, калі яны родныя і складзеныя з клопатам пра людзей.

"Віцебскія весці".