У Расонскім райвыканкаме будуць праведзены адкрытыя таргі

7 верасня 2013 года Расонскім райвыканкамам будуць праведзены адкрытыя таргі ў форме конкурсу на прадастаўленне права на нарыхтоўку і (або) закупку лічынак хіранамід на тэрыторыі возера Расоно тэрмінам на 3 (тры) гады. Інфармацыя аб правядзенні таргоў апублікавана ў раздзеле «аўкцыёны» на афіцыйных сайтах Віцебскага аблвыканкама, Расонскага райвыканкама і ў «Народнай газеце» ад 6 жніўня 2013 г. Здабыча дадзенага віду прадукцыі з'яўляецца высокарэнтабельным і экспартаарыентаваным відам дзейнасці, аб'ём здабычы прыкладна складае 30-40 тон у год.

Запрашаем юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў прыняць удзел у конкурсе.