У санаторыі Віцебскай вобласці на надыходзячае лета забраніравана 95% пуцёвак
Пра гэта паведаміла начальнік прадстаўніцтва «Віцебскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва» Алена Андрэйкава. Таксама яна распавяла, як у цяперашні час складваецца сітуацыя на рынку санаторна-курортных паслуг Віцебшчыны?
За першы квартал 2015-га ў санаторыях, як паведаміла Алена Барысаўна, было аздароўлена амаль 10,5 тыс. чалавек, што практычна на тысячу менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У асноўным такі спад адбыўся за кошт замежных грамадзян, якія на гэты раз не скарысталіся паслугамі прыдзвінскіх здраўніц. Як правіла, большую частку замежных наведвальнікаў (больш за 90%) складалі турысты з краін СНД, што і тлумачыць рэзкае падзенне аб'ёмаў аказання паслуг айчыннымі санаторыямі. З аднаго боку, павышэнне сабекошту паслуг за кошт падаражання прадуктаў харчавання і энерганосьбітаў, з другога – зніжэнне пакупніцкай здольнасці расіян. У дадатак да ўсяго патаннелі пуцёўкі ў санаторыі Расійскай Федэрацыі і пачаў актыўна развівацца аздараўленчы бізнес у Крыме. Усё гэта разам адбілася на працы нашых здраўніц, на іх напаўняльнасці і прыцягненні замежных інвестыцый.
На маючае лета ў санаторыях вобласці заброніравана 95% пуцёвак. Каля 55% будучых пастаяльцаў – беларусы, астатнія – замежныя грамадзяне. Сярэдні кошт пуцёўкі для нашых суайчыннікаў на летні перыяд – 6 – 6,5 млн на 14 дзён.
Улічваючы рэаліі сённяшняга дня, санаторыі Віцебшчыны павінны актыўна працягваць працу па прыцягненні новых наведвальнікаў як з ліку замежнікаў, так і беларусаў, пашыраць пералік і павышаць якасць паслуг, што аказваюцца, палепшыць умовы знаходжання, развіваць інфраструктуру. Напрыклад, дзіцячы санаторый «Расінка» філіяла ААТ «Белаграздзiўнiца» адзіны ў вобласці арганізаваў спецыяльнае аддзяленне для бацькоў і дзяцей, увёў пад гэтыя мэты дадатковыя жылыя памяшканні. У ДРАЦ «Жамчужына» Лепельскага раёна ў мінулым годзе быў завершаны праект па ўводзе ў эксплуатацыю свідравіны па здабычы мінеральнай вады з падвядзеннем да лячэбнага корпуса і будаўніцтва бювета. Таксама на тэрыторыі цэнтра ўстаноўлены камеры відэаназірання – для забеспячэння бяспекі дзяцей. У санаторыі «Чыгуначнік» у маі-чэрвені павінны завяршыцца рэканструкцыя жылога корпуса і будаўніцтва новага лячэбнага корпуса з плавальным басейнам.
За два апошнія гады ложкавая магутнасць санаторыяў вобласці павялічылася на 176 месцаў. Па выніках 2014-га ўсе санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі рэгіёна загружаны на 78,1%. На пісьменны маркетынг, прасоўванне санаторных паслуг як аднаго з важных напрамкаў айчыннага турызму сёння ўскладаюцца вялікія надзеі ў прыцягненні на Віцебшчыну гасцей, каб яны прыязджалі ў паўночны рэгіён за адпачынкам і здароўем, а таксама якаснымі таварамі мясцовых вытворцаў. Дарэчы, Прыдзвінне займае ў рэспубліцы другое месца пасля Мінскай вобласці па колькасці санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый.
Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці"