У Санкт-Пецярбургу ўсталююць мемарыяльную дошку ўраджэнцу Віцебска Марку Шагалу

В Санкт-Петербурге установят мемориальную доску уроженцу Витебска Марку Шагалу

Камітэт па горадабудаўніцтве і архітэктуры Санкт-Пецярбурга зацвердзіў эскіз мемарыяльнай дошкі Марку Шагалу. Яе ўсталююць на фасадзе дома нумар 7 у Перакупным завулку, у якім мастак жыў з 1915 па 1918 гады, паведамляе Lenta.ru.

Дошка з'явіцца на доме 28 сакавіка 2014 года (28 сакавіка - дзень смерці мастака). Пліту вышынёй 1 метр і шырынёй 60 см вырабяць са светлага мансуроўскага граніту. На ёй будзе памятны надпіс і кампазіцыя са шкла па матывах карцін Шагала.

Ідэя ўсталяваць дошку належыць Фонду імя Дзмітрыя Ліхачова. Аўтар эскіза - архітэктар Вячаслаў Бухаеў.

Марк Шагал, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў мастацкага авангарда пачатку XX стагоддзя, нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. У Пецярбург пераехаў у 1906 годзе для вучобы ў мастацкай школе. У 1917 годзе вярнуўся ў Віцебск. Затым эміграваў у Парыж. Памёр мастак у 1985 годзе ў горадзе Сен-Поль-дэ-Ванс у Францыі.