У сельскіх крамах Віцебскай вобласці на час пасяўной забароняць продаж спіртнога да абеду

9 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У сельскіх крамах Віцебскай вобласці на час пасяўной забароняць продаж спіртнога да абеду. Пра гэта заявіў сёння на пасяджэнні аблвыканкама яго старшыня Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА. На думку Аляксандра Косінца, гэта станоўча паўплывае на якасць і прадукцыйнасць працы, а таксама дапаможа знізіць вытворчы траўматызм. Акрамя таго, за станам механізатараў будуць сачыць спецыяльна створаныя на гэты перыяд перасоўныя брыгады з медработнікаў і супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Як адзначыў старшыня аблвыканкама, такое рашэнне прынята на аснове "несуцяшальнага аналізу работы сельскіх крам", які паказаў, што вяскоўцы спажываюць усё больш віна. Пасяўная кампанія пачалася ў рэгіёне ў пачатку красавіка. Завяршыць яе пры спрыяльных умовах надвор'я Аляксандр Косінец даручыў да 20 красавіка. Штодня павінна засявацца па 20 тыс.га. "Для выканання гэтай задачы ёсць усе ўмовы: тэхніка, паліва, угнаенні", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.-0-