У Сенненскім раёне пачаліся раскопкі на месцы падзення савецкага бамбардзіроўшчыка Пе-2
Як паведаміў старшыня ваенна-гістарычнага патрыятычнага клуба "Віцебскі рубеж" Мікалай Шпыркавіч, у гэтым раёне, як мяркуецца, з 7 па 9 ліпеня, падчас Лепельскага контрудару загінулі два самалёты. Яны вярталіся з баявога вылету і былі збіты "Месершмітамі".
У абедзвюх экіпажах стралкамі-радыстамі былі беларусы: Георгій Ляховіч з Оршы і Пётр Ляўшуноў з Магілёўскай вобласці.
Ваенна-гістарычным патрыятычным пошукавым клубам «Віцебскі рубеж» і Сенненскім гісторыка-краязнаўчым музеем былі вывучаны часопісы баявых дзеянняў, а таксама запісы апытання сведак тых падзей, у выніку якіх устаноўлена месца падзення аднаго з самалётаў.
Пе-2 уваходзілі ў склад 95-га хуткаснага авіяцыйнага бамбардзіравальнага палка ВПС РСЧА і выконвалі баявыя вылеты ў раён Лепеля для бамбардзіроўкі калон наступаючага ворага. Дадзены полк адным з першых быў укамплектаваны найноўшымі самалётамі гэтага тыпу і ўдзельнічаў у парадзе 1 мая 1941-га, пралятаючы над Чырвонай плошчай у Маскве.
У раскопках прымаюць удзел 52-і асобны спецыялізаваны пошукавы батальён, "Віцебскі рубеж", Следчы камітэт, камітэт судовых экспертыз.
На месца раскопак з Масквы прыехала Таццяна Мысенка - сваячка Мікалая Антропава - штурмана аднаго з экіпажаў. Яна сэрцам адчувае, што на гэтым месцы загінуў яе стрыечны дзядуля.
Цяжкую тэхніку прадаставіў "Віцебскводаканал".