У Сербіі з'явілася фірменная крама Аршанскага льнокамбіната
Гандлёвыя плошчы з шырокім асартыментам ільноўных тканін, тэкстылю, адзення размясціліся ў Бялградзе. Гэта адміністрацыйны, эканамічны, прамысловы і культурны цэнтр Сербіі, дзе жыве 1,2 млн чалавек. А таму для беларускіх тэкстыльшчыкаў адкрываюцца выдатныя перспектывы.
Акрамя таго, дызайнерамі і мастакамі вядучага прадпрыемства па вытворчасці ільноўных тканін распрацавана новая калекцыя адзення, якая ўжо паступіла ў фірмовыя крамы сеткі.
А ў пачатку верасня РВУП «Аршанскі льнокамбінат» сярод іншых айчынных лідараў прадставіць сваю прадукцыю на Нацыянальнай выстаўцы Рэспублікі Беларусь у Грузіі, якая пройдзе ў Тбілісі ў выставачным комплексе Expo Georgia. У рамках маштабнага форуму аршанцы возьмуць удзел у дзелавых мерапрыемствах, якія спрыяюць умацаванню гандлёвага рэйтынгу прадпрыемства як вытворцы і экспарцёра якасных тавараў, павышэнню дасведчанасці брэнда «Беларускі лён» у Грузіі.
Вольга Лебедзева, "Віцебскія весці".