У Шаркаўшчыне адкрылі шматфункцыянальную АЗС
На урачыстым адкрыцці АЗС № 25 РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнефтапрадукт» узялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака.
Усіх аўтааматараў і іх пасажыраў чакае сучасны шматфункцыянальны комплекс з гандлёвай залай і кафетэрыем у карпаратыўным стылі «Заўжды ЦікаVа», дзе можна падсілкавацца, адпачыць і выпіць смачную каву. Аўтамабілістам прадастаўлены самыя камфортныя сучасныя паслугі: пыласос, пост падпампоўкі шын, гасцявая паркоўка для легкавых аўтамабіляў і большагрузаў.