У Шаркаўшчыне адкрыты рух па новым мосце праз раку Янка
У Шаркаўшчыне адкрыты рух па новым мосце праз раку Янка, на выездзе з гарпасёлка ў міёрскім напрамку.
Адрамантаваны мост павысіць узровень камфортнасці для кіроўцаў і пешаходаў: пасля рамонту павялічана шырыня праезнай часткі і тратуароў.
На ўрачыстым адкрыцці аб'екта кіраўнік раёна Дзмітрый Ламако павіншаваў шаркаўчан з доўгачаканай падзеяй і падзякаваў усім удзельнікам будаўніцтва – мостабудаўнічае ўпраўленне № 5 «Мастабуд» г. Віцебска, ТАА «Экамост»
г. Мінска, УКБ Віцебскага аблвыканкама, філіял ДАБ-26 ДСТ-1 г. Віцебска – за якасную і добрасумленную працу.
Права першым праехаць па новым мосце далі ганароваму дарожніку БССР і Рэспублікі Беларусь, былому кіраўніку Шаркаўшчынскага ДАБ № 26 Мікалаю Касару.