У Шаркаўшчынскі раён завітаў рэдкі для Беларусі птах — белагаловы сіп
Валерый Кавалёнак распавёў, што яму патэлефанавалі
мясцовыя пастухі, якія сярод варо́наў заўважылі незвычайную вялікую птушку. Калі
прыехалі на месца, чарнакрылыя гаспадары адразу ўзняліся, пакінуўшы экзатычнага
госця ў адзіноце. Белагаловы сіп падпусціў фатографа на 15-20 м, потым
узляцеў – размах яго крылаў складаў больш за два метры. Зрабіўшы круг гонару
над каровамі, птушка вярнулася на ранейшае месца.
Белагаловы сіп – буйная драпежная птушка з сямейства ястрабіных, стервятнік. Насяляе ў Паўднёвай Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. Таксама гняздуе ў гарах Каўказа, захавалася ізаляваная папуляцыя ў Крыме. Даўжыня цела 93-110 см, размах крылаў 234-269 см. Мае характэрны для грыфаў выгляд: непрапарцыйна маленькая, пакрытая белым пухам галава, выцягнуты гакаваты дзюба, доўгая шыя з каўняром падоўжаных пёраў, кароткі акруглы хвост. З роўнай паверхні з цяжкасцю падымаецца ў паветра, пры палёце ўцягвае ў сябе шыю, размахі крыламі рэдкія, павольныя і глыбокія. Прылёт белагаловага сіпа афіцыйна зарэгістраваны ў Беларусі ў пяты раз. Да гэтага яго фіксавалі ў 1924-м, 1979-м, 1983-м і 1996 гадах.
Сяргей Кавалеўскі, «Віцебскія весці».