У Шаркаўшчынскім раёне ад выпальвання сухой травы загарэўся цялятнік
14 сакавіка 2015 года каля 13 гадзін у Шаркаўшчынскае РАНС паступіла паведамленне аб пажары нежылога дома ў в. Жукі Горныя Шаркаўшчынскага раёна.
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, канстатавалі адкрытае гарэнне даху будынка цялятніка і сухой расліннасці каля фермы.
У цагляным будынку, які належыць ААТ «Княж», знаходзіліся 70 галоў цялят ва ўзросце ад 3 да 9 месяцаў і двое работнікаў.
Работнікі МНС і ААТ "Княж" вынеслі і эвакуіравалі з задымленай зоны ўсіх цялят. На працягу гадзіны пажар быў цалкам ліквідаваны.
Асноўная версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці. Шкода і асоба чалавека, які выпальваў траву, устанаўліваюцца.
У выніку пажару ў будынку цялятніка знішчана 150 кв. метраў даху, пашкоджана 100 кв. метраў столевага перакрыцця і 80 кв. метраў даху.