У шасці раёнах Віцебскай вобласці ў выбарах узялі ўдзел больш за палову выбаршчыкаў
19 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь можна лічыць адбыўшыміся ў шасці раёнах Віцебскай вобласці. Тут, паводле звестак на 10.00, прынялі ўдзел у галасаванні больш за 50% выбаршчыкаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар Віцебскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Святлана Станкевіч.
Больш за палову выбаршчыкаў прыйшлі на ўчасткі і атрымалі бюлетэні для галасавання ў Бешанковіцкім, Дубровенскім, Шаркаўшчынскім, Шумілінскім, Полацкім, Лёзненскім раёнах. Усяго на 10.00 у вобласці прагаласавалі 41,2% выбаршчыкаў.
У вобласці працуюць 911 участкаў для галасавання, створаны 28 тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта, у тым ліку 1 абласная, 21 раённая, 3 гарадскія камісіі працуюць у гарадах абласнога падпарадкавання, 3 - раённыя ў Віцебску.-0-