У школах Віцебшчыны стала больш залатых медалістаў
Па выніках навучальнага года і выпускных экзаменаў у школах і гімназіях вобласці 448 выпускнікоў 11-х класаў атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асаблівага ўзору з узнагародай залатым або сярэбраным медалем. У 2015 годзе медалістаў было менш – 381.
Пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай таксама атрымалі 578 навучэнцаў (у 2015 годзе – 574 чалавекі).
Наяўнасць медаля дае права выпускнікам 11-х класаў паступаць без уступных выпрабаванняў у вышэйшыя навучальныя ўстановы на шэраг педагагічных спецыяльнасцей, зацверджаных Міністэрствам адукацыі, пры наяўнасці рэкамендацыі педсавета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі.
Аляксандр Кутынко, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.