У Шуміліна 1 верасня адкрываецца пасля капрамонту будынак дзіцячай школы мастацтваў

В Шумилино 1 сентября открывается после капремонта здание детской школы искусств

Будынак дзіцячай школы мастацтваў у Шуміліне адкрываецца пасля капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй 1 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Шумілінскім райвыканкаме.

Пад устаноўку пераўтвораны будынак, у якім у розны час размяшчаліся агульнаадукацыйная школа і вучэбна-вытворчы камбінат. У працы па праектаванні і будаўніцтве, куплю мэблі і спецыяльнага абсталявання ўкладзена больш за Br4,1 млрд.

У новым навучальным годзе пад адным дахам збяруцца творчыя калектывы, аддзяленні і гурткі, якія да гэтага дзейнічалі ў разрозненых прыстасаваных памяшканнях. У двухпавярховым будынку абсталяваны 24 кабінеты, залы для заняткаў харэаграфіяй і харавым спевам, актавая зала, душ, а таксама спецыяльныя і падсобныя памяшканні. У школе будуць дзейнічаць пяць аддзяленняў - інструментальнае, музычнае, харавое, харэаграфічнае і мастацкае. Заняткі змогуць наведваць больш за 350 чалавек.

Шумілінская дзіцячая школа мастацтваў багатая на творчыя калектывы. Тут дзейнічаюць два аркестры са званнем "народны" - духавы і народных інструментаў, а таксама тры узорных калектывы - харавы, аркестр баяністаў і духавы.

Алена Ціханава