У Шуміліна прыхаджане і меценаты ўзводзяць храм

В Шумилино прихожане и меценаты возводят храм

Новы праваслаўны храм у гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца будуецца ў Шуміліне на вуліцы Луначарскага. У 90-я гады мінулага стагоддзя тут хацелі ўзвесці гандлёвы цэнтр. Аднак з-за недахопу сродкаў будаўніцтва застопарылася. Канструкцыі разабралі. У цэнтры гарадскога пасёлка ўтварыўся непрывабны пустыр.

Тры гады таму благачынны праваслаўных цэркваў Шумілінскага раёна протаіерэй Фёдар Пучынскі прыйшоў на прыём да старшыні райвыканкама Уладзіміра Куранага і пераканаў яго пабудаваць на гэтым месцы храм:

- Праваслаўны храм у Шуміліне быў узведзены яшчэ ў 1866 годзе, - распавядае айцец Фёдар. - Але ў 1944-м нямецка-фашысцкія захопнікі разабралі яго на абарончыя збудаванні. З таго часу праваслаўных цэркваў у Шуміліне не было. Не шкадавала веру і савецкая ўлада. Дастаткова ўспомніць, што адзін з калгасаў у раёне насіў назву "Бязбожнік".

Апошнімі гадамі, на шчасце, сітуацыя змянілася. Цяпер у храме свяціцеля Мікалая Цудатворца пабудаваны сцены, устаноўлены вокны, узведзены малы купал. Застаецца дарабіць дах, узвесці вялікі купал і выканаць унутранае аздабленне.

Храм у Шуміліне будуецца за сродкі прыхаджан, прадпрыемстваў, сельгаспрадпрыемстваў, прадпрымальнікаў і мецэнатаў. За два гады тут усім мірам сабралі амаль 900 мільёнаў рублёў.

Калі ў кагосьці ўзнікла жаданне ахвяраваць сродкі на храм свяціцеля Мікалая Цудатворца, знайсці разліковы рахунак можна тут.

Сяргей Галеснік, СБ Беларусь Сегодня