У Шумілінскім раёне змяніўся старшыня раённага Савета дэпутатаў

На пазачарговай сесіі Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў дэпутаты прынялі заяву старшыні Савета Ірыны Новікавай аб датэрміновым складанні паўнамоцтваў.

Шляхам тайнага галасавання старшынёй Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў быў абраны дэпутат райсавета Мікалай Будневіч, які працаваў да гэтага старшынёй Обальскага сельскага Савета дэпутатаў.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, старшыня Шумілінскага райвыканкама Віктар Гутара, дэпутат абласнога Савета па Шумілінскай акрузе Аляксандр Капшуль.

"Герой працы".