У Шумілінскім раёне затрымалі арганізатара канала незаконнай міграцыі

У Шумiлiнскiм раёне затрыманы арганiзатар канала незаконнай мiграцыi грамадзян Ірака, паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ва УУС Вiцебскага аблвыканкама.

Падчас аператыўных мерапрыемстваў 28 кастрычнiка супрацоўнiкi сёмага ўпраўлення (па Вiцебскай вобласцi) ГУБВПМ МУС Беларусi сумесна з упраўленнем па грамадзянстве i мiграцыi УУС Вiцебскага аблвыканкама i ДАI затрымалi ў Шумiлiнскiм раёне грамадзянiна Ірака, якi арганiзаваў канал незаконнай мiграцыi. Мужчына пражываў у Вiцебску па вiдзе на жыхарства i прыстроiў чатырох суайчыннiкаў, якiя не мелi ўязных вiз i дакументаў, што сведчаць асобу, на здымную кватэру. Усiх пяцёрых затрымалi, калi арганiзатар вез iх на ўласным аутамабiлi па напрамку да мяжы з Латвiяй.

Як распавёў начальнік аддзялення па процiўдзеяннi незаконнай мiграцыi i незаконнай трансплантацыi органаў i тканак чалавека сёмага ўпраўлення Вадзiм Талпiнец, з пачатку года супрацоўнiкi ўпраўлення выявiлi 4 канала незаконнай мiграцыi праз тэрыторыю вобласцi, арганiзатарамі якiх з'яўлялiся грамадзяне Беларусi, Расii i Ірака. Яны спрабавалi незаконна пераправiць у краiны ЕС 41 грамадзянiна В'етнама i 4 грамадзян Ірака. Толькi ў кастрычнiку спынена 2 канала незаконнай мiграцыi. Па матэрыялах упраўлення Астравецкi РАСК (Гродзенская вобласць) расследуе крымiнальную справу, узбуджаную па частцы 2 арт.371-1 КК у дачыненнi да жыхароў Вiцебска i Кобрына. У складзе мiжнароднай злачыннай групы яны ў вераснi бягучага года арганiзавалi незаконны ўезд i знаходжанне ў Беларусi для наступнай перапраўкi ў Лiтву 16 грамадзян В'етнама.

Екацярына Князева