У Суражы пасля рэканструкцыі адкрылі мост праз раку Каспля

В Сураже после реконструкции открыли мост через реку Каспля
У гарадскім пасёлку Сураж пасля рэканструкцыі адкрылі мост праз раку Каспля, якая ўпадае ў Заходнюю Дзвіну.


Здача аб'екта ў эксплуатацыю прысвечана 79-й гадавіне вызвалення населенага пункта ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 105-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што мост з'яўляецца важным аб'ектам для жыхароў населенага пункта. Ён падзякаваў праекціроўшчыкаў і будаўнікоў, якія вялі рамонтныя работы на працягу года.


Святочнае шэсце пад гукі ваеннага аркестра стала яркім фіналам мерапрыемства. А затым каля воінскага мемарыяла, размешчанага ў населеным пункце, адбыўся мітынг.