У Суражскім лясгасе запусцілі лінію па перапрацоўцы драўніны і адкрылі рэканструяваны будынак Запольскага лясніцтва

В Суражском лесхозе запустили линию по переработке древесины и открыли реконструированное здание Запольского лесничества
Новая імпартная лінія коштам 870 тыс. руб. па перапрацоўцы хваёвых і лісцяных парод дрэў запрацавала ў цэху дрэваапрацоўкі Суражскага лясгаса Віцебскага раёна.

Калі летась работнікі лясгаса спісалі ў утыль стары станок па выпуску піламатэрыялаў, узнялося пытанне аб занятасці кадраў у суражскім цэху дрэваапрацоўкі. Для жыхароў гарпасёлка гэта прадпрыемства асацыюецца са стабільнай працай і высокімі заробкамі. Тады і вырашана было ўкласці ўласныя сродкі ў мадэрнізацыю, каб захаваць кадры. За кароткі час памяшканне, дзе ўстаноўлена новая літоўская лінія «Дыяметрас», змянілася. Зроблены капітальны рамонт, заменена электраабсталяванне, укладзены асфальт на тэрыторыі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё новага цэха. На гэтым мерапрыемстве прысутнічаў старшыня аблвыканкама Мікалай Шэрстнёў, кіраўніцтва Віцебскага раёна. Гэта важная падзея для гарпасёлка. Больш за 40 працаздольных жыхароў працуюць у цэху, а ў Суражскім лясгасе – 230 чалавек, усе яны ў асноўным пражываюць у Суражы.

Кіраўнік вобласці старанна ўнікаў у лічбы, агучаныя генеральным дырэктарам Віцебскага ДВАЛХ Юрыем Заблоцкім. У прыватнасці, як хутка акупіцца лінія – на працягу пяці гадоў. Які выручка і рэнтабельнасць? Пасля спісання старога станка цэх дрэваапрацоўкі павялічыў выпуск экспартнай прадукцыі – брыкетаў і акаранёных колаў. Так, за сем месяцаў бягучага года аб'ём выручкі ад рэалізаванай прадукцыі склаў 1590 тыс. руб. (на такі ж перыяд мінулага года – 995 тыс. руб.), а рэнтабельнасць вырасла з 11,5 да 20,1 працэнта.

Якія перспектывы? На новай лініі суражцы плануюць вырабляць абрэзныя піламатэрыялы з хваёвых і лісцяных парод аб'ёмам 7,3 тыс. куб. м у год, з рэнтабельнасцю 12% і атрымліваць штогадовы дадатковы даход у 3,5 тыс. руб.

Дарэчы, яшчэ адной прыемнай падзеяй для работнікаў Суражскага лясгаса стала адкрыццё пасля рэканструкцыі будынка Запольскага лясніцтва, на якое сабраліся вяскоўцы і вучні мясцовай школы.

"Віцебскія весці".