У сувязі з каранавірусам на БЧ і ў грамадскім транспарце Віцебскай вобласці ўзмацнены меры дэзынфекцыі
Як паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара «Віцебскаблаўтатранса» Сяргей Залескі, салоны аўтобусаў, трамваяў і тралейбусаў пасля вяртання з лініі праходзяць дбайнае мыццё з прымяненнем спецыяльных сродкаў дэзінфекцыі. Акрамя гэтага ў працэсе работы на маршруце тройчы за змену дадаткова апрацоўваюцца часткі салона, з якімі найбольш актыўна сутыкаюцца пасажыры.
Узмоцнены дэзінфекцыйны рэжым уведзены і на Беларускай чыгунцы. Сітуацыю кантралюе спецыяльна створаны аператыўны штаб. На вакзалах і ў цягніках значна часцей праводзяць вільготную ўборку, салоны і тамбуры апрацоўваюцца дэзрастворам. Паўсюль устаноўлены дазатары з дэзінфектарам для рук. На выпадак, калі ў працэсе руху цягніка будзе выяўлены пасажыр з сімптаматыкай вострай рэспіраторна-віруснай інфекцыі, прадугледжаны асаблівыя эвакуацыйныя мерапрыемствы.
"Віцебскія весці". Фота з адкрытых крыніц.