У свабоднай эканамічнай зоне «Віцебск» адкрыўся дзелавы цэнтр «Журжэўскі».

В свободной экономической зоне «Витебск» открылся деловой центр «Журжевский»
У свабоднай эканамічнай зоне «Віцебск» расчыніў свае дзверы дзелавы цэнтр «Журжэўскі». Урачыстае адкрыццё аб'екта прымеркавана да 20-годдзя з моманту заснавання СЭЗ.



Дзелавы цэнтр узводзілі не з нуля, пад яго было рэканструявана будынак 1971 года пабудовы, які доўгі час пуставаў і знаходзіўся ў аварыйным стане. Пасля праведзеных работ на першым паверсе цэнтра размясціліся сталовая і ўтульнае кафэ, што дазволіць вырашыць сацыяльнае пытанне — забяспечыць гарачым харчаваннем спецыялістаў, якія працуюць на тэрыторыі СЭЗ (а гэта ўжо больш за 1000 чалавек), на другім — зала для перамоваў, аснашчаная найноўшай мультымадальнай сістэмай і іншым сучасным абсталяваннем для правядзення аўдыё- і відэаканферэнцый.

Ва ўрачыстым адкрыцці дзелавога цэнтра «Журжэўскі» прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Сяргей Сташэўскі, а таксама кіраўнікі прадпрыемстваў-рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны.