У Талачыне апрабуюць перспектыўныя сарты яблынь і груш беларускай селекцыі
На Талачыншчыне рыхтуюцца да першага ў краіне прамысловага ўраджаю яблыкаў перспектыўнага сарту «дыямент».
Польскія і галандскія «гала», «голдэн дэлiшес», «мутсу», «прынц» — яблыкаў на гандлёвых прылаўках поўна. Беларускіх ужо пару месяцаў, а то і больш, амаль не знайсці. Як працуюць цяпер нашы садаводы на будучы ўраджай, што робяць, каб айчынныя сарты сталі больш устойлівымі і надзейнымі ў захоўванні, а ў крамах не было перабояў? Адказ на гэтыя пытанні шукаем у яблыневых і грушавых кварталах аднаго з найбуйнейшых у краіне вытворцаў — Талачынскага кансервавага завода.
Дзесяткі садаводаў абрэзваюць прыземістыя яблынькі: на плантацыях прадпрыемства разам з вясновым сонейкам у гэтыя дні максімальна актывізаваліся работы па пасадцы новых дрэў, догляду за моладдзю і дарослымі раслінамі. Шматлікія кварталы (іх тут называюць менавіта так) уцякаюць удалечыню роўненькімі алеямі. Штат падраздзялення — каля 90 чалавек, але вясновую фармоўку крон давяраюць толькі самым доследным. Важна прыбраць лішнія галіны, каб не перагрузіць дрэўца, стварыць аптымальныя ўмовы для цвіцення і прадаставіць будучым пладам максімум сонца.
— Валадарствы нашы пастаянна пашыраюцца, — распавядае начальнік садаводчага падраздзялення завода Віктар Булыгін. — Цяпер у нас яблынямі занята каля 300 гектараў, пад грушы адведзена амаль 28. Вясновыя пасадкі гэтага года зоймуць больш за дзесятак гектараў. Гэта толькі па яблынях. Што тычыцца груш, у бліжэйшыя гады трэба амаль удвая павялічыць плошчы. Акцэнт робім на новыя, але ўжо правераныя гатункі. Саджанцы выгадаваны ва ўласным гадавальніку. Без выкарыстання хіміі — толькі ручная праполка. У будучыні гэта зробіць дрэва здаровым і моцным.
Даведацца, на што здольная тая ж яблыня і наколькі яе гатунак устойлівы да рознага роду хвароб, вядома ж, удаецца не адразу. Таму пасадкі, якія аказаліся неперспектыўнымі, тут часам даводзіцца прыбіраць, а ўзамен засаджваць кварталы навінкамі, якія даюць надзеі. Тым больш што нашым навукоўцам ёсць што прапанаваць.
— Працуем у цеснай сувязі з Інстытутам пладаводства Нацыянальнай акадэміі навук, — Віктар Булыгін паказвае на маладыя дрэўцы. — Гэта «дыямент» — зусім новы для Беларусі гатунак. У гэтым годзе будзем у прамысловых маштабах збіраць яго першы ўраджай. Ён абяцае здзівіць: па зімаўстойлівасці пераўзыходзіць усіх сваіх замежных «родзічаў». Плады зімовага тэрміну паспявання, прыдатныя для працяглага захоўвання. Вось так, шляхам апрабацыі, стараемся максімальна працягнуць натуральныя, а не штучна створаныя тэрміны захоўвання фруктаў. Бо сапраўдных аматараў прыродных вітамінаў ніколі не спакусіш глянцавымі імпартнымі яблыкамі, пакрытымі тоўстым пластом воску або парафіну, але затое «бестэрміновага» захоўвання.
—А чаму вырашылі падвойваць плошчы грушы, бо яе захоўваць, мабыць, яшчэ складаней? — цікавіцеся ў спецыяліста.
— Уся наша прадукцыя запатрабавана. Каля паловы выгадаванай мы адпраўляем на экспарт. Груша таксама карыстаецца пастаянным попытам, яна больш рэнтабельная. Таму ў гэтым сезоне таксама будзем працаваць над новымі гатункамі, якія могуць забяспечыць працяглае захоўванне пладоў. Супрацоўніцтва з айчыннымі вучонымі-селекцыянерамі дапамагае вызначаць найбольш перспектыўныя напрамкі садаводства, удасканальваць яго. Так, зімовы тэрмін выспявання ў нядаўна выведзенай беларускай «завеі»: па смакавых якасцях, памерах і знешнім выглядзе груша пераўзыходзіць папулярную «беларускую познюю» і можа захоўвацца да сакавіка. Цяпер пачынаем масавыя пасадкі гэтага гатунку, зробім стаўку на яго.

Новыя гатункі пладовых дрэў, якія закладваюцца цяпер, дапамогуць павялічыць тэрміны захоўвання і палепшыць таварны выгляд мясцовых фруктаў. А летась, нават нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, талачынскія садаводы сабралі амаль 3 тысячы тон яблыкаў і каля 200 тон груш. Іх хапіла да пачатку лютага.