У Талачынскім раёне адкрылі дзіцячую школу мастацтваў

В Толочинском районе открыли детскую школу искусств
Для 200 хлопчыкаў і дзяўчынак расчыніла свае дзверы пасля капітальнага рамонту Коханаўская дзіцячая школа мастацтваў у Талачынскім раёне. Цырымонія урачыстага адкрыцця прайшла з удзелам старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнт'ева.

Вокны, дзверы, падлогі, столі, мэбля – усё абсалютна новае. Кожны кабінет аформлены ў пэўным стылі, са смакам і гарманічна. На тэрыторыі ўстановы культуры з'явілася заасфальтаваная стаянка, а паркоўка для ровараў – падарунак генпадрадчыка ЧУП «Навэлітбуд».

Для таго каб коханаўская дзятва магла развіваць свае творчыя здольнасці з камфортам, выдаткавана больш за 350 тыс. рублёў. Уладзімір Цярэнт'еў прайшоўся па абноўленых кабінетах школы і ўручыў у якасці падарунка сертыфікат на набыццё мэблі для актавай залы.

– Радуе, што Талачынскі раён развіваецца і пасля правядзення «Дажынак-2015», – адзначыў старшыня абласнога Савета дэпутатаў. – Дадзеная ўстанова, цалкам пераўтварылася, цяпер яе без перабольшання можна назваць храмам мастацтваў. І хай не ўсе выхаванцы стануць прафесійнымі танцорамі і музыкамі, але гэтыя дзеці пранясуць праз усё жыццё любоў да прыгожага.

Уладзімір Цярэнт'еў падкрэсліў, што без сацыяльнай сферы развіццё рэгіёна немагчыма.   

– Сёння мы заехалі і ў райцэнтр, паглядзелі на новую прыбудову для першакласнікаў у сярэдняй школе №2, прыбудову да дзіцячага садка №1. Практычна ўсё зроблена за кошт пазабюджэтных сродкаў, гаспадарчым спосабам. Наведалі і ўстанову аховы здароўя – работы ідуць поўным ходам.  І гэта ў чарговы раз сведчыць аб тым, што ўсё, што ні робіцца, робіцца з клопатам пра людзей і для людзей.

Дырэктар Каханоўскай ДШМ Марына Вераб'ёва адзначыла, што цяпер ніякія маразы і непагадзь вучням школы не страшныя. А вясной калектыў зоймецца ландшафтным дызайнам, каб тэрыторыя абноўленай установы была яшчэ прыгажэй.

"Віцебскія весці".