У Талачынскім раёне пабудуюць комплекс па вытворчасці беконнай свініны

Пра гэта гаворыцца ў Пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2016 года №467, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент сведчыць, што ў мэтах рэалізацыі рамачнага пагаднення паміж Беларуссю і Паўночнай экалагічнай фінансавай карпарацыяй урад рэспублікі дае згоду на фінансаванне названай карпарацыяй інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве паблізу гарадоў Слоніма (Гродзенская вобласць) і Талачына двух новых комплексаў па вытворчасці беконнай свініны. 

Ажыццявіць інвестпраекты да канца 2017 года даручана замежнаму таварыству з абмежаванай адказнасцю «Белдан» (Брэсцкая вобласць).

Алена Пятрова, «Віцебскія весці».