У трох раёнах Віцебскай вобласці знята забарона на наведванне лясоў
У васьмі раёнах Беларусі зняты забарону на наведванне лясоў. Так, раёны Мінскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласцей знялі забарону на наведванне лясных угоддзяў.
Прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі паведамляе, што ўжо можна наведваць лясы ў Вілейскім, Валожынскім, Мядзельскім, Бабруйскім, Віцебскім, Петрыкаўскім, Бегамльскім, а таксама ў Бешанковіцкім раёнах.
Абмежаванне было ўведзена з-за высокай верагоднасці лясных пажараў. Адзначым, што на перыяд забароны нельга таксама збіраць грыбы і ягады. За парушэнне забароны прадугледжаны штраф да 25-і базавых велічынь.