У цэнтры Віцебска 11 і 13 ліпеня перакрыюць рух

У сувязі з мерапрыемствамі «Славянскага базару» ў цэнтры Віцебска 11 і 13 ліпеня на некаторы час будзе перакрыты рух транспарту.
 
11 ліпеня з 11.15 да 11.45
- па вул. Леніна на ўчастку ад вул. Савецкая да скрыжавання з Маскоўскім праспектам,
- па праспекце Фрунзе на ўчастку ад вул. Даватара да вул. Замкавай,
- па вул. Замкавай,
- вул. Жасткова,
- вул. Калініна.

13 ліпеня з 10.00 да 11.00
- па Маскоўскім праспекце на ўчастку ад праспекта Перамогі да пл. Перамогі,
- па праспекце Перамогі на ўчастку ад праспекта Будаўнікоў да Маскоўскага праспекта.

Рух грамадскага пасажырскага транспарту будзе ажыццяўляцца па аб'ездных маршрутах.

Звяртаем увагу на неабходнасць загадзя планаваць маршрут свайго руху!