У цэнтры ўвагі пытанні прафілактыкі махлярства
Намеснік пракурора Віцебскай вобласці Гук У.І. з калегамі прыняў удзел у рабочай сустрэчы прадстаўнікоў УУС Віцебскага аблвыканкама, УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці і банкаўскіх арганізацый, прысвечанай пытанням прафілактыкі махлярстваў, у тым ліку здзяйсняемых з дапамогай тэлефонных званкоў у сетцы Інтэрнэт пад выглядам супрацоўнікаў праваахоўных органаў альбо работнікаў банкаўскіх устаноў.
Даведка. За 5 месяцаў 2023 года колькасць здзейсненых на тэрыторыі вобласці махлярстваў у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года ўзрасла са 195 да 427 (+ 119%).
Мэта мерапрыемства – супольная выпрацоўка комплексу мер па абароне грамадзян ад супрацьпраўных замахаў.
На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі больш чым 10 банкаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі вобласці.
Удзельнікамі акцэнтавана ўвага на падвержанасці махлярскім дзеянням усіх груп насельніцтва, выкарыстанні пры ажыццяўленні такіх дзеянняў банкаўскага сектара.
«Прапанаваныя дадатковыя комплексныя прафілактычныя мерапрыемствы па аналізуемым пытанні, павышэнне ўзаемадзеяння банкаўскіх і праваахоўных органаў па процідзеянні махлярскім дзеянням закліканы абараніць правы грамадзян, у тым ліку пры выдачы крэдытаў. Забеспячэнне высокага ўзроўню абароны кліентаў ад махлярскіх дзеянняў будзе спрыяць умацаванню іміджу банкаў», - адзначыў у сваім выступленні Уладзімір Гук.
Па выніках нарады распрацаваны і прапанаваны для рэалізацыі банкаўскімі арганізацыямі шэраг прафілактычных мер, накіраваных на выяўленне і спыненне махлярскіх дзеянняў.
Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці