У ЦВК прадстаўлены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы Дзіяны Кавалёвай па вылучэнні кандыдатам у Прэзідэнты

У ЦВК прадстаўлены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Дзіяны Кавалёвай кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Прадпрымальніца з Магілёва прадставіла дакументы ў ЦВК асабіста.

Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаны на 26 студзеня 2025 года.