У участковыя выбарчыя камісіі Віцебскай вобласці ўключана больш за 9,2 тыс. чалавек
Калі аналізаваць актыўнасць суб'ектаў выбарчага працэсу, то ў бягучую электаральную кампанію нязменнай засталася яшчэ адна традыцыя: большую частку членаў камісіі прадстаўляюць актывісты грамадскіх аб'яднанняў, у тым ліку палітычных партый. Іх удзельная вага перавышае 50%. Яшчэ каля 40% у складзе камісій займаюць прадстаўнікі, вылучаныя грамадзянамі. Удзельная вага вылучэнцаў ад працоўных калектываў на гэты раз не дацягнула да 10%, а ў параўнанні з папярэдняй прэзідэнцкай кампаніяй іх прадстаўніцтва скарацілася амаль напалову. Зразумела, што эпідэміялагічная сітуацыя адбіваецца на розных аспектах выбарчага марафону, у тым ліку і на гэтым.
Сярод грамадскіх аб'яднанняў найбольшае прадстаўніцтва маюць прафесійныя саюзы, якія ўваходзяць у склад ФПБ, на якія прыпадае 17,7% (гэта больш за 1,6 тыс. чалавек) ад агульнай колькасці членаў камісій. Акрамя таго, актыўны інтарэс да ўдзелу ў рабоце участковых выбаркамаў праявілі ГА «Белая Русь» (на долю яго актывістаў прыпадае 6,7%), БРСМ (6,2%), грамадскае аб'яднанне ветэранаў (6%), Беларускі саюз жанчын (5,2%), Беларускі фонд міру (3,9%) і шэраг іншых арганізацый, доля якіх крыху больш за 4%.
З ліку партыйных арганізацый найбольшае прадстаўніцтва мае Камуністычная партыя Беларусі – 60 чалавек. Таксама працуюць ва ўчастковых выбаркамах больш за 20 актывістаў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, па 3 члены Ліберальна-дэмакратычнай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), па адным – Беларускай аграрнай партыі і Партыі БНФ.