У вучэннях войскаў тэрытарыяльнай абароны прынялі ўдзел чыноўнікі і кіраўнікі сілавых структур Віцебскай вобласці

В учениях войск территориальной обороны приняли участие чиновники и руководители силовых структур Витебской области

У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх частак тэрытарыяльных войскаў Віцебскай вобласці ў 2014/2015 навучальным годзе 3 сакавіка на базе 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады праводзіліся заняткі з кіруючым складам органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і ўзаемадзейных сілавых структур Віцебскай вобласці.

На заняткі запрашаліся: намеснікі старшыні, кіраўнік справамі Віцебскага аблвыканкама; начальнікі УУС аблвыканкама, упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, установы «Віцебскае абласное УМНС Рэспублікі Беларусь», УКДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці; старшыні раённых (Віцебскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія з'яўляюцца адпаведнымі начальнікамі раёнаў тэрытарыяльнай абароны.

Мерапрыемства мела наступныя мэты: навучанне кіруючага складу органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны парадку работы па арганізацыі агнявой падрыхтоўкі падчас баявога зладжання падраздзяленняў і воінскіх частак ТА; вывучэнне баявых магчымасцей і тактыкі дзеянняў падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый; падтрыманне неабходных практычных навыкаў кіруючым складам органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны ў дзеяннях са зброяй і ў стральбе.

Заняткі пачаліся ў аблвыканкаме, дзе пасля ўступнага слова старшыні Віцебскага аблвыканкама — начальніка зоны тэрытарыяльнай абароны Мікалая Шарснёва з дакладам выступіў выканаючы абавязкі начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Андрэй Пасека, які распавёў пра сучасныя погляды на рызыкі, выклікі і пагрозы нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама асноўныя напрамкі развіцця тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Затым удзельнікі заняткаў перамясціліся на палігон 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады, дзе пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерал-маёра Вадзіма Дзенісенкі быў праведзены комплекс тэарэтычных, паказальных заняткаў, у ходзе якіх вайскоўцамі сіл спецыяльных аперацый паказана тактыка дзеянняў воінскіх часцей і падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, прадстаўлены ўзоры ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, якія стаяць на ўзбраенні ў брыгадзе, і прадэманстраваны іх баявыя магчымасці. Таксама прадстаўляліся ўвазе форма адзення і экіпіроўка вайскоўцаў сіл спецыяльных аперацый.

Веды, атрыманыя на дадзеных занятках, неабходны для якаснай арганізацыі сумесных дзеянняў сіл тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей сіл спецыяльных аперацый пры выкананні такіх задач тэрытарыяльнай абароны, як падтрыманне рэжыму ваеннага становішча, барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійна-разведвальнымі групамі праціўніка, а таксама пры выкананні іншых мерапрыемстваў па абароне Рэспублікі Беларусь.

Для падтрымання неабходных практычных навыкаў кіруючым складам органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны афіцэрамі брыгады праведзены практычныя стрэльбы з узораў зброі, якая стаіць на ўзбраенні тэрытарыяльных войскаў і сіл спецыяльных аперацый.

Нароўні з гэтым разгледжаны пытанні арганізацыі агнявой падрыхтоўкі ў ходзе баявога зладжання падраздзяленняў і воінскіх часцей ТА, такія, як абсталяванне войскавога стрэльбішча і арганізацыя заняткаў на вучэбных месцах.

Ніна Уладзімірава, "Віцьбічы"