Ва ўрочышчы Вараб'ёвы горы ў Гарадку ўшанавалі памяць ахвяр фашызму
– Хатынь – гэта сімвал тысяч спаленых вёсак, некаторыя з іх знаходзіліся ў Віцебскай вобласці. Памяць аб гэтых падзеях не мае ні часу, ні рамак. Яна зноў падкрэслівае, як далікатны і важны мір для ўсіх нас, і нагадвае, якой цаной нам дасталіся свабода і незалежнасць. Аддаць даніну памяці для нас – святы абавязак, – адзначыў кіраўнік вобласці.
Аляксандр Субоцін акцэнтаваў увагу, што, хоць віноўнікі трагедыі ў Хатыні панеслі заслужанае пакаранне ў пачатку 1960-х, выяўляюцца новыя гістарычныя факты генацыду ў дачыненні да беларускага народа.
— На тэрыторыі Гарадоцкага раёна падчас ваеннага ліхалецця было знішчана больш за 300 населеных пунктаў, некаторыя з іх так і не адрадзіліся, — сказала старшыня Гарадоцкага райвыканкама Ірына Палякова. — І сёння мы праводзім сур'ёзную працу па захаванні гістарычнай памяці. Наш з вамі абавязак – не даць сказіць праўду, стваральнай працай захаваць мірнае і годнае будучае для сваіх дзяцей. Мы усведамляем, што дзяржава, якая не ведае свайго мінулага, не здольна пабудаваць будучае.
Па ўсёй краіне 22 сакавіка роўна ў 12 гадзін беларусы згуртаваліся ў адзіным імкненні ўшанаваць памяць загінулых хвілінай маўчання. Толькі гук метранома агучваў цішыню, якая запанавала на Пантэоне Памяці. Пасля мітынгу да пахавання мірных жыхароў, якія загінулі ў гады фашысцкай акупацыі, удзячныя нашчадкі ўсклалі кветкі і вянкі.
"Віцебскія весці"