У Ушачах пасля мадэрнізацыі адкрыўся дзіцячы сад
З верасня на базе ясляў-сада №4 адновіць працу «Матчына школа». Вялікая ўвага надаецца ў рэгіёне творчаму развіццю малышоў – у 24 гуртках займаецца 91% выхаванцаў. У дашкольных установах працуюць выдатныя педагогі. Укараняюцца здароўезберагальныя тэхналогіі. Як вынік, пропускі па хваробе за 2015 – 2016 навучальны год склалі ў сярэднім 3,2 дня. А ў дзіцячым садзе №3 г. п. Ушачы, дзе створана санаторная група для часта хворых малышоў, і зусім адзін дзень. Аснашчанасць гульнявым і навучальным матэрыялам дзіцячых дашкольных устаноў складае 84%. Цяпер гэты паказчык можа ўзрасці, бо шэфы, будаўнікі, спонсары – ТАА «Дэльта», Ушацкае ПМС, ПМК-66, райпо, ЖКГ, ЧУП «Ляснеўшчына» – падрыхтавалі да адкрыцця абнавіўленага ясляў-сада №4 нямала падарункаў. Ганаровымі гасцямі ўрачыстасці сталі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка і старшыня Ушацкага райвыканкама Віктар Радзіч. Уладзімір Паўлавіч падкрэсліў, якое важнае значэнне ў сістэме адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення маюць дашкольныя ўстановы. У нашай краіне штогод нараджаецца прыкладна 120 тысяч дзяцей, і дынаміка станоўчая. Гэта стала магчымым дзякуючы ўвазе, якое надае дзяржава навучанню, выхаванню і развіццю юных грамадзян, падтрымцы сем'яў, асабліва шматдзетных. У Беларусі пастаўлена задача да 2020 года цалкам забяспечыць усіх малышоў месцамі ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Ва Ушацкім раёне гэтая праблема практычна вырашана.
Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў раённыя ўлады, будаўнікоў, якія паспяхова справіліся з пастаўленай задачай, і асабіста загадчыцу Святлану Тарасевіч, бо на час рамонту ёй давялося перакваліфікавацца і ў тынкоўшчыцу, і ў малярку.
Віктар Радзіч таксама выказаў вялікую
удзячнасць дырэктару вытворча-рамонтна-будаўнічага прадпрыемства ООО «Дэльта» Валерыю Казюра і ўсяму калектыву: будаўнікі якасна і ў тэрмін правялі работы, і цяпер будынак стаў упрыгожаннем мікрараёна.
Алена ТЕЛЯТКО, фота аўтара. «Віцебскія весці».