Ва УУС аблвыканкама ўрачыста адзначылі 30-годдзе з дня ўтварэння Віцебскага АМАП
Кіраўнік віцебскай міліцыі генерал-маёр Андрэй Любімаў павіншаваў прысутных са знамянальнай датай, выказаў словы падзякі за адказнае стаўленне да службы і бездакорнае выкананне загадаў, уручыў узнагароды і падзякі супрацоўнікам АМАП за значныя дасягненні ў службовай дзейнасці.
Выступаючы перад прысутнымі, кіраўнік УУС падкрэсліў, што падраздзяленне віцебскага АМАП не раз прыцягвалі да складаных рэйдаў і масаваных аперацый па абясшкоджванні і затрыманні ўзброеных злачынцаў, аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў у буйных гарадах і правядзенні іншых маштабных мерапрыемстваў, і з кожнай задачай яго байцы спраўляліся на выдатна.
– 22 лістапада 1988 года ў Мінску быў створаны першы атрад міліцыі асаблівага прызначэння, а затым – падраздзяленні ў іншых рэгіёнах Беларусі і, у прыватнасці, у Віцебску. Сёння ніводнае небяспечнае затрыманне і буйное грамадска-палітычнае мерапрыемства не праходзіць без вашага ўдзелу, вы ахоўваеце спакой у нашым рэгіёне і ў краіне. Жыхары Віцебшчыны могуць быць упэўнены: супрацоўнікі атрада асаблівага прызначэння заўсёды прыйдуць на дапамогу ў складаную хвіліну, – адзначыў Андрэй Любімаў.
Асаблівай падзякі ўдастоіліся ветэраны, якія стаялі ля вытокаў утварэння віцебскага АМАП. Начальнік УУС падкрэсліў, што іх вопыт, напрацаваны гадамі, дух калектывізму, паняцці гонару і адвагі з'яўляюцца годным прыкладам для маладога пакалення байцоў.
Камандзір АМАП палкоўнік міліцыі Дзмітрый Антоненка павіншаваў асабовы склад атрада з днём утварэння падраздзялення, падзякаваў падначаленых за службу, а начальніка УУС – за дапамогу і пастаяннае садзейнічанне ў вырашэнні службовых задач, пасля чаго ўрачыста ўручыў яму форму байца атрада асаблівага прызначэння.
– Упэўнены, што ўсе разам мы справімся з любымі складанасцямі і выклікамі, абаронім нашу краіну і грамадзян ад любых пагроз, – рэзюмаваў у завяршэнні мерапрыемства Андрэй Любімаў.