У Верхнядзвінску адкрылі "школу будучыні"

В Верхнедвинске открыли "школу будущего"
У Верхнядзвінску пасля капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй адкрылі сярэднюю школу №2.



Рамонт установы адукацыі стаў адным з ключовых аб'ектаў пры падрыхтоўцы да абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2018". У школе праведзены капітальны рамонт на суму Br2,3 млн. За гэтыя грошы адрамантавалі цалкам будынак школы, закупілі сучаснае вучэбнае, спартыўнае абсталяванне, школьную мэблю і новы харчаблок. Акрамя таго, на даху СШ №2 устаноўлены сонечныя калектары для падагрэву вады, што дазволіць эканоміць электраэнергію.

"Наша школа аснашчана па апошнім слове тэхнікі. Набылі неабходнае абсталяванне для падрыхтоўкі дзяцей да будучага выбару прафесіі: лазерна-гравіравальны і лазерна-фрэзерны станкі, 3D-прынтэр і робататэхніку. За такімі тэхналогіямі будучыня, яны дапамогуць прафесійна вызначыцца навучэнцам. Сучаснае вучэбнае абсталяванне дазволіць зрабіць упор на прафарыентацыю з ранняга ўзросту. Ужо ў 7-8 класах дзеці будуць мець уяўленне аб выбранай прафесіі. Усяго ў гэтым навучальным годзе у школе будуць навучацца 500 навучэнцаў у 23 класах", - распавяла дырэктар СШ Святлана Драздовая.

Яна ўпэўнена, што абноўленая матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы стане асновай для будучых перамог у конкурсах, алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах. Дадатковым падмуркам для школы стануць падораныя сертыфікаты на набыццё камп'ютарнага і лінгафоннага класаў.







На ўрачыстай лінейцы прысутнічала кіраўніцтва вобласці. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў

падкрэсліў важнасць правядзення планамернай работы па вывядзенні сістэмы адукацыі паўночнага рэгіёну на лідзіруючыя пазіцыі ў краіне.

"Галоўнае, што абноўлена не асобная СШ №2 Верхнядзвінска, школа будучыні, як яе называюць. Ужо не першы год вядзецца мэтанакіраваная работа па рамонце і аснашчэнні ўстаноў адукацыі вобласці. Так мы ствараем базу, каб даць паўнавартасныя веды вучням, а педагогам магчымасці для рэалізацыі сваіх задум па навучанні і развіцці патэнцыялу дзяцей", - адзначыў Мікалай Шэрстнёў.

Усяго ў Верхнядзвінскім раёне будзе працаваць 31 установа адукацыі: па 13 агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, цэнтр дзяцей і моладзі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама два дзіцячыя дома сямейнага тыпу. У новым навучальным годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна будуць навучацца 2074 навучэнцы, у дзіцячых садках - 817 выхаванцаў. Да 2021 года ў раёнах вобласці плануецца стварыць "школы будучыні", якія стануць своеасаблівым рэсурсным цэнтрам для прасоўвання інавацый у адукацыі на тэрыторыі раёна і горада. У іх будуць сканцэнтраваны перадавыя тэхналогіі, сучаснае абсталяванне і моцныя педагогі.

БЕЛТА.