У Верхнядзвінску пасля рэканструкцыі адкрылася пажарная частка
Створаныя ўмовы для навучання і трэніровак
выратавальнікаў, а таксама для размяшчэння асабовага складу і тэхнікі дазволяць
яшчэ лепш клапаціцца пра бяспеку грамадзян, падкрэсліў міністр па надзвычайных
сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка, які прыехаў у райцэнтр на
ушанавальнае мерапрыемства.
— Напярэдадні Новага года дзякуючы падтрымцы
Віцебскага аблвыканкама, абласнога Савета дэпутатаў, кіраўніцтва
Верхнядзвінскага раёна і карпатлівай працы будаўнікоў мы атрымалі такі цудоўны
падарунак. Думаю, ён не толькі паслужыць павышэнню эфектыўнасці выканання задач,
якія стаяць перад намі, паляпшэнню работы ў галіне папярэджання і ліквідацыі
надзвычайных сітуацый, але і ўпрыгожыць горад Верхнядзвінск, — сказаў Уладзімір
Аляксандравіч.
Ганаровае права перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена Уладзіміру Вашчанку, а таксама старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміру Церанцьеву і начальніку абласнога ўпраўлення МНС Аляксандру Клобуку. Яны першымі пераступілі парог абноўленага аб'екта, экскурсію па якім затым правялі для ўсіх жадаючых.
Рэканструкцыя часці (уключаючы стадыю праектавання)
вялася з лістапада 2015 года. За гэты час было асвоена больш за 758 тыс. рублёў. З
іх звыш 477 тыс. выдзелена з абласнога бюджэту, парадку 279,6 тыс. — з
пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду МНС. Таксама частка грошай
паступіла з пазабюджэтных сродкаў абласнога УМНС. Генеральным падрадчыкам
работ стала аршанскае ЧСТУП «КомГрупВлад».
За год ПАВЧ №1 Верхнядзвінска кардынальна
преўтварыўся. Ранейшыя збудаванні выглядалі не лепшым чынам, і іх памеры не дазвалялі размясціць сучасную тэхніку, растлумачыў начальнік РАНС Уладзімір Крышталевіч. Пасля рэканструкцыі боксы сталі значна прасторнейшымі, так што цяпер там цалкам хапае месца для ўсіх аўтамабіляў, уключаючы новую пажарную аўтацыстэрну ёмістасцю 10 т вогнетушачага рэчыва, якая паступіла на баланс мясцовых ратавальнікаў некалькі дзён таму. Акрамя таго, палепшыліся санітарна-бытавыя ўмовы для асабовага складу.Цяпер у распараджэнні ратавальнікаў камфортныя цёплыя памяшканні, у тым ліку ўтульныя пакоі для адпачынку і прыёму ежы. Гэта немалаважна, калі людзям даводзіцца суткі быць на баявым дзяжурстве. Акрамя гэтага, у абноўленых будынках ёсць спецыяльны вучэбны кабінет, дзе можна праводзіць заняткі з дзецьмі, навучаючы іх правілам бяспечных паводзін. Юныя ратавальнікі расказалі і паказалі міністру па надзвычайных сітуацыях, як яны цяпер будуць дапамагаць малышам засвойваць важныя веды.
— За апошнія тры гады гэта ўжо чацвёрты падобны аб'ект, які здадзены на тэрыторыі Віцебшчыны, — адзначыў Уладзімір Церанцьеў. — Стала добрай традыцыяй падчас правядзення «Дажынак» адкрываць і абноўленыя будынкі РАНС. Такія аб'екты ўжо былі здадзены ў Гарадку, Талачыне, Сенне. На дасягнутым мы не спыняемся, сёння за кошт сродкаў абласнога ўпраўлення рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя па Ушачах, там таксама трэба прыводзіць частку ў парадак.
Выступаючы перад ратавальнікамі і іх гасцямі, старшыня абласнога Савета дэпутатаў нагадаў: ва ўходячым годзе ў раёне ніводзін чалавек не загінуў на пажары. Уладзімір Уладзіміравіч выказаў пажаданне, каб такая ж пазітыўная статыстыка ў перспектыве была па ўсёй Віцебскай вобласці і ў цэлым па рэспубліцы.
Лія Іўчанка, фота аўтара. «Віцебскія весці».