У Верхнядзвінску ўпершыню пройдзе фестываль лясных ідэй
Дэндрапарк ДЛГУ «Верхнедзвінскі лясгас» – месца сапраўды ўнікальнае, дзе растуць дзіўныя кусты і дрэвы, якія абрамляюць сажалкі з масткамі і беседкі. Тут жа размешчаны невялікі гасцявы домік з музейнай экспазіцыяй, прысвечанай гэтаму кутку прыроды. Дэндрапарк вельмі папулярны ў мясцовых жыхароў і маладых пар, якія часта ўладкоўваюць там фотасесіі. Але цяпер верхнядзвінцы вырашылі падзяліцца сваім здабыткам з гасцямі, якіх запрашаюць 19 кастрычніка на фестываль лясных ідэй, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
На аўтадарозе Р-20, якая вядзе з Полацка ў Латвію, з'явіцца ўказальнік на дэндрапарк. Прагуляцца па гэтых мясцінах можна і без экскурсавода: пра кожную расліну раскажа ўсталяваная побач з ёй таблічка. Тут жа можна пакарміць птушак і вавёрак. Але падчас самога свята экскурсію правядуць лесніка, упрыгожыўшы яе гісторыямі з жыцця прыроды. Акрамя таго, на тэрыторыі дэндрапарка будуць размешчаны плакаты з выказваннямі вядомых людзей пра лясное багацце.
Фестываль абяцае быць яркім і насычаным. У праграме – выстава-конкурс арыгінальных лавак «Наадзіна з прыродай», продаж мёду, лазневых венікаў, пасадачнага матэрыялу, паказальныя выступленні работнікаў ДЛГУ «Верхнедзвінскі лясгас», канцэрт калектываў РДК «Песні восені», экспазіцыя дзіцячых работ з прыроднага матэрыялу, а таксама выстава літаратуры экалагічнай накіраванасці. Свята прэтэндуе на званне турыстычнага брэнда раёна, а дэндрапарк будзе ўключаны ў схемы турыстычных маршрутаў па Верхнядзвіншчыне.
Вольга Маслоўская, "Віцебскія весці"