У Верхнядзвінскім раёне грыбнік знайшоў ваенныя снарады
13 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Верхнядзвінскім раёне грыбнік знайшоў ваенныя снарады, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Уладальнікам нечаканых "дароў" лесу стаў жыхар вёскі Мілавіды. У пошуках грыбоў ён выявіў некалькі боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Палічыўшы знаходку небяспечнай, мужчына паведаміў пра яе ў міліцыю.
Пры абследаванні названага ўчастка група размініравання в/ч №5530 знайшла 5 артылерыйскіх снарадаў калібрам 122 мм і 16 узрывальнікаў. Снарады знішчаны.-0-