У Верхнядзвінскім раёне спынілі спробу кантрабанды цыгарэт больш чым на Br280 млн
У Верхнядзвінскім раёне спынена спроба кантрабанды цыгарэт больш чым на Br280 млн, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні.
Нелегальны груз выяўлены ў грузавым аўтамабілі "Вольва" з паўпрычэпам-рэфрыжэратарам, які накіроўваўся ў Латвію праз пункт мытнага афармлення "Бігасава-1". Кіроўца грузавіка, грамадзянін Беларусі, адмовіўся ад дэкларавання тавару, тым самым заявіўшы, што грузу не мае.
У выніку агляду ў паўпрычэпе былі выяўлены цыгарэты "Фэст" (44 тыс. 690 пачак). Тытунёвая прадукцыя, маркіраваная беларускімі акцызнымі маркамі, размяшчалася ў тайніках у падлозе і даху паўпрычэпа, дастаць цыгарэты можна было толькі пры разборцы паўпрычэпа.
Цыгарэты, папярэдняй ацэначнай коштам Br281 млн 547 тыс., і паўпрычэп-рэфрыжэратар канфіскаваны. Праводзіцца далейшая праверка.
Алена Ціханава