У ВГПТК машынабудавання імя М.Ф.Шмырэва ўкараняюцца энергазберагальныя тэхналогіі, распрацаваныя на грант ПРААН

Навіна пра канферэнцыю ў Віцебскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы машынабудавання імя М.Ф.Шмырова


Інавацыйныя падыходы ў энергазберажэнні, роля навучальных устаноў у рэалізацыі задач у гэтай сферы абмеркавалі на канферэнцыі ў Віцебскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы машынабудавання імя М.Ф.Шмырова. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі адміністрацый школ і гімназій Віцебска, раённых і гарадскіх аддзелаў адукацыі, спорту і турызму, Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

Для гасцей была падрыхтавана выстава тэхнічнай і мастацкай творчасці педагогаў і навучэнцаў каледжа, метадычных матэрыялаў па пытаннях эканоміі рэсурсаў. Таксама ў фае прэзентавалі стэнд, які дэманструе сістэму энергазберажэння жылога дома. Многія з паказаных на ім распрацовак ужо ўкаранёны ў каледжы машынабудавання, які ажыццяўляе праектную ініцыятыву міжнароднай праграмы па энергазберажэнні ПРААН і выйграў грант у памеры 660 тысяч долараў.

Пра тое, як навучальнай установе ўдалося дасягнуць такіх вынікаў, прысутным расказала дырэктар каледжаТаццяна Трушаніна, якая падрабязна апісала алгарытм падачы заявак на падобныя конкурсы і патлумачыла, як важна ўдзельнічаць у такіх ініцыятывах для прыцягнення пазабюджэтных сродкаў.


— Але сёння мы не толькі дзелімся з калегамі вопытам работы ў сферы энергазберажэння, — патлумачыла Тамара Іванаўна. — У апошнія гады змяншаецца колькасць абітурыентаў, жадаючых атрымаць рабочую прафесію. Мы на сваім прыкладзе хочам паказаць, што вучыцца ў каледжы не менш прэстыжна. Да прыкладу, у нашай навучальнай установе робім упор на інтэграцыю прафесій. Таму выпускнікі мабільныя, могуць праявіць сябе ў розных сферах, падстройвацца пад зменлівую эканамічную сітуацыю ў краіне. Пасля могуць працягнуць навучанне ў ССНУ і ВНУ. Прайшоўшы ўсе тры ступені, яны становяцца сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы, бо ў іх сілах кантраляваць працэс вытворчасці ад пачатку да канца. Вось такія кадры ва ўсе часы на вагу золата.

Марыя БУДКЕВІЧ. «Віцьбічы».