У ВДУ імя П.М. Машэрава прайшла акцыя "Чарнобыль… захоўваючы памяць!"

В ВГУ имени П.М. Машерова прошла акция "Чернобыль… сохраняя память!"
 25 красавіка ва УА "ВДУ імя П.М. Машэрава" прайшла акцыя "Чарнобыль… захоўваючы памяць!", прымеркаваная да Дня памяці ахвяр аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


Гэтая акцыя – знак памяці ліквідатараў Чарнобыльскай трагедыі, падзей, пра якія мы павінны памятаць.


Удзельнікі акцыі маглі пагутарыць з ліквідатарам наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, старэйшым выкладчыкам кафедры педагогікі і адукацыйнага мэнэджменту Церанцьевай Наталляй Георрыеўнай. Расказаўшы сваю гісторыю відавочцы трагедыі і байца будаўнічага атрада ў радыяцыйнай зоне, Наталля Георрыеўна падкрэсліла, што «галоўнае – у любых сітуацыях заставацца патрыётам і не заставацца ўбаку».