У Віцебск прыбудзе Каўчэг з мошчамі роўнаапостальнага князя Уладзіміра
20 чэрвеня 2015 года ў Мінск з Расіі будзе дастаўлены каўчэг з мошчамі святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, хрысціцеля Русі.
Да 7 ліпеня пакланіцца святыні змогуць жыхары і госці Мінска, Брэста, Гродна, Магілёва і Віцебска. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расійскага фонду Васіля Вялікага, пры падтрымцы якога прыезд каўчэга і стане магчымым.
Падзея пройдзе ў рамках святкавання 1000-годдзя перайменавання святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. У перыяд з 27 мая па 1 снежня 2015 года святыню змогуць убачыць жыхары 45 гарадоў Расіі і 5 гарадоў Беларусі. Беспрэцэдэнтная па сваіх маштабах акцыя пачнецца ў Туле і завершыцца ў Калінінградзе.
Прынясенне арганізавана па ініцыятыве Рускай Праваслаўнай Царквы і пры падтрымцы Фонду свяціцеля Васіля Вялікага.
Расклад знаходжання святыні ў Беларусі:
20 чэрвеня – Мінск.
21 чэрвеня — 24 чэрвеня — Брэст.
24 чэрвеня — 27 чэрвеня — Гродна.
27 чэрвеня — 1 ліпеня — Мінск.
1 ліпеня — 4 ліпеня — Магілёў.
4 ліпеня — 7 ліпеня — Віцебск.
З Віцебска святыня накіруецца ў Смаленск, адкуль працягне сваё падарожжа па гарадах Расіі.
Князь Уладзімір быў пахаваны 15 ліпеня 1015 года ў мармуровым саркафагу пад скляпеннямі Дзесяціннай царквы ў Кіеве. Пазней царква была разбурана, а саркафаг з астанкамі князя доўгі час знаходзіўся пад руінамі, пакуль у 1635 годзе па загадзе мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага Пятра (Магілы) руіны не былі разабраны і пахаванне не было выяўлена. Тады частка мошчаў вялікага князя была перададзена ў Маскву цару Міхаілу Фёдаравічу, дзе яны знаходзіліся ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля. У савецкі перыяд і да нядаўняга часу святыня захоўвалася ў фондах Музеяў Маскоўскага Крамля. У 2010 годзе мошчы ў арыгінальным каўчэгу былі ўрачыста перададзены Рускай Праваслаўнай Царкве і размешчаны ў кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. З таго часу мошчы былі даступныя для пакланення.