У Віцебск прыбылі мошчы святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра

В Витебск прибыли мощи святого равноапостольного князя Владимира

У Свята-Успенскі кафедральны сабор у Віцебску 4 ліпеня прыбыў каўчэг з часціцай мошчаў святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Святыню сустрэў і асабіста даставіў у храм архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Мошчы застануцца ў абласным цэнтры да 7 ліпеня. Каўчэг знаходзіцца ў Беларусі з 20 чэрвеня ў рамках святкавання 1000-годдзя перайменавання князя Уладзіміра па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Акрамя Віцебска, святыня пабывала ў Брэсце, Гродне, Мінску і Магілёве.

У 988 годзе князь Уладзімір выбраў хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі Кіеўскай Русі і хрысціўся пад імем Васіль. Пазней ён абвясціў, каб у вызначаны дзень жыхары горада выйшлі на бераг Дняпра для прыняцця хрышчэння.

Святы быў пахаваны 15 ліпеня 1015 года ў мармуровым саркафагу пад скляпеннямі Дзесяціннай царквы ў Кіеве. Пасля храм быў разбураны, а астанкі князя Уладзіміра знаходзіліся пад руінамі. У 1635-м мітрапаліт Кіеўскі Пётр Магіла знайшоў мошчы. Пазней частка іх была перададзена ў Маскву цару Міхаілу Фёдаравічу, дзе яны знаходзіліся ва Успенскім саборы Крамля. У савецкі перыяд святыня захоўвалася ў фондах музея Крамля. У 2010 годзе мошчы ў арыгінальным каўчэгу ўрачыста перададзены Рускай праваслаўнай царкве і размешчаны ў храме Хрыста Збавіцеля.

Сяргей Ляшук, "Віцебскія весці"