У Віцебск прывезлі адзіную ў свеце двухбаковую міраточную ікону
У Свята-Троіцкім Маркавым мужчынскім манастыры Віцебска да 6 верасня знаходзіцца Локотскі абраз Прасвятой Багародзіцы «Уміленне», паведамілі ў мясцовай праваслаўнай епархіі. Гэта адзіная ў свеце двухбаковая цудатворная міратачывая ікона.
Абраз прывезлі з пасёлка Локаць Бранскай вобласці. Гэты абраз Багародзіцы вядомы незвычайнай гісторыяй: адна мясцовая жыхарка выразала яго са звычайнага насценнага календара, а праз некалькі гадоў, у 1999 годзе, ён заміраточыў — на ім з’явілася араматычнае масла (міра).
Унікальна і тое, што твар Божай Маці з’явіўся і з іншага боку календара. Для абраза зрабілі двухбаковую рызу, прычым са знешняга боку яна паўтарае малюнак праступіўшага абраза.
Локотская ікона праславілася многімі цудамі і вылячэннямі. Аднак святары тлумачаць, што гэта можа адбыцца толькі па малітве з верай.