У Віцебск прывязуць «Папараць-кветку»

В Витебск привезут «Папараць-кветку»

Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя ”Мы беларусы – мірныя людзі“ актыўна крочыць па краіне.

У яе межах 21 верасня ў Лядовым палацы Віцебска адбудзецца прэм’ерны для абласной сталіцы паказ мюзікла ”Папараць-кветка“ з удзелам зорак беларускай эстрады, а таксама маладых выканаўцаў, пераможцаў творчых тэлепраектаў і конкурсаў.

Арганізатары акцыі - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і ЗАТ ”Другі нацыянальны тэлеканал“ пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама.

Пачатак спектакля 19.00

Квіткі прадаюцца ў касах Віцебскай абласной філармоніі (тэлефон 53 83 87), і Лядовага палаца (тэлефон 23 85 36).

Тэлефоны для даведак: 53 83 96; 53 83 88.