У Віцебск прыходзіць сістэма Tax Free

В Витебск приходит система Tax Free

ОАО "Віцебскі ўнівермаг" першым сярод гандлёвых аб'ектаў Віцебска плануе падключыцца да сістэмы Tax Free, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар прадпрыемства Святлана Карпуць.

У цяперашні час у краме ўсталёўваецца спецыялізаваная аўтаматызаваная сістэма, укараняецца неабходнае для гэтага праграмнае забеспячэнне, праводзіцца тэсціраванне. Запуск сістэмы ў эксплуатацыю плануецца ў канцы першага паўгоддзя бягучага года, адзначыла Святлана Карпуць. Такім чынам, замежныя госці і ўдзельнікі Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" змогуць рабіць пакупкі ва ўнівермагу па сістэме Tax Free.

Усяго ў Віцебскай вобласці да Tax Free падключана два магазіны - у Полацку і Паставах.

Сістэма Tax Free (механізм вяртання ПДВ з беларускіх тавараў, набытых у рэспубліцы замежнікамі) уведзена ў Беларусі з 1 студзеня 2013 года і заклікана стымуляваць рознічныя продажы тавараў шырокага спажывання за кошт замежных турыстаў. Мінімальны кошт пакупак пры вяртанні ПДВ павінен скласці Br800 тыс.